Городище - прикольный городок!

Объявление

Мини чат!

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Городище - прикольный городок! » Рыгор Iванавiч Барадулiн » Рыгор Iванавiч Барадулiн


Рыгор Iванавiч Барадулiн

Сообщений 1 страница 5 из 5

1

Барадулін вярнуўся ў крэўную зямлю. Паэта пахавалі побач з маці ва Ушачах
5 марта 2014 в 1:08
Татьяна Матвеева / фото: Игорь Матвеев, TUT.BY

Падчас развітання з Рыгорам Барадуліным каля яго роднай хаты ва Ушачах зусім па-веснавому грэла сонца. Падчас адпявання на могілках яно заходзіла,
хавалася за небакрай. Ніхто - ні людзі, ні неба, ні зямля - не верылі, што сонца беларускай паэзіі больш няма.

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0a/10/pokhorony_borodulina_9.jpg
На развітанне з выбітным земляком - народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным - ушачане пачалі прыходзіць яшчэ за дзве з паловай гадзіны да таго,
як з Мінска прыехаў жалобны катафалк. Людзі збіраліся купкамі на роднай вуліцы дзядзькі Рыгора - Школьнай. Тут, пад старымі ліпамі і бярозай,
знаходзіцца лецішча, куды паэт прыязджаў штолета. У райцэнтры, бадай, няма ніводнага, хто не чуў бы гэтага імя. Таму людзей прышло багата.

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0a/8/pokhorony_borodulina_4.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0c/c/pokhorony_borodulina_2.jpg
Мужчыны і жанчыны ціха гутараць паміж сабой, узгадваюць, якім чалавекам быў іхні зямляк - шчырым, гасцінным, простым, працавітым, вельмі адкрытым.
Калі папросіш, то чытаюць ягоныя вершы. Найчасцей, канешне ж, дэкламуюць "Трэба дома бываць часцей".

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0e/c/pokhorony_borodulina_14.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0b/3/pokhorony_borodulina_3.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0e/a/pokhorony_borodulina_1.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/03/2/pokhorony_borodulina_12.jpg
У залежнасці ад ступені знаёмства з ім ушачане называюць Барадуліна "наш Грыша", "дзядзька Рыгор", "Рыгор Іванавіч".
Але ў голасе ці ў вачах амаль кожнага, з кім давялося гутарыць, - слёзы. "Ой, жалка Грышу, як жа жалка..." - плача нейкая бабулька.
Блізу пяці вечара каля дома на Школьнай, 6 спыняецца катафалк. Труну ставяць ля ганка хаты. Удава Валянціна Міхайлаўна ціха кажа:
"Ну вось, Грышачка, і прывезлі цябе дадому..."  Сярод тых, хто выказвае ёй спачуванне, - сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна,
якая жыве ў вёсцы Ваўчо пад Ушачамі.
Развітваліся з дзядзькам Рыгорам пад бацькавым вязам - дрэва яшчэ перад вайной пасадзіў Іван Рыгоравіч Барадулін.
А бярозу на падворку пасадзіў ужо сам паэт - калі памерла яго бабуля Малання.

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/02/e/pokhorony_borodulina_5.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/09/c/pokhorony_borodulina_7.jpg

0

2

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0a/9/pokhorony_borodulina_6.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/10/d/pokhorony_borodulina_11.jpg
Правесці ў апошні шлях волата беларускага прыгожага пісьменства прыехалі многія людзі з Мінска, Віцебска, Полацка, іншых гарадоў і мястэчак.
Сярод іх літаратары Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч,  Барыс Пятровіч, Уладзімір Папковіч, журналісты Сяргей Шапран,
Глеб Лабадзенка. Было шмат віцебскай інтэлігенцыі - мастакоў, супрацоўнікаў драмтэатра, выкладчыкаў.

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/06/0/pokhorony_borodulina_13.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0e/1/pokhorony_borodulina_8.jpg
Пачынаецца жалобны мітынг. Першай слова бярэ намесніца старшыні Ушацкага райвыканкама Наталля Марковіч.
Потым выступаюць літаратары. Барыс Пятровіч звяртаецца да землякоў Барадуліна, каб тыя зберагалі яго памяць.
Уладзімір Арлоў прыгадвае факт, што і Васіль Быкаў, і Рыгор Барадулін адышлі ў іншы свет у 79 гадоў і некалькі дзён:
"Нібы змовіліся". Потым падыходзіць да труны і, накрываючы паэта бел-чырвона-белым сцягам, тлумачыць: "Гэтым жа сцягам накрывалі і труну Быкава".

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/01/9/pokhorony_borodulina_10.jpg
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык перадаў родным паэта спачуванні ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.
Уладзімір Някляеў зачытвае ліст ад Генадзя Бураўкіна, які не змог прыехаць ва Ушачы па стане здароўя: "...Ты - з намі. Мы дыхаем з табой. Жывем з табой.
Ты будзеш жыць доўга побач з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Васілём Быкавым. Не хачу і не магу сказаць: жыў. Не маю права.
Не мела права і здарыцца тое, што здарылася. Ты - з намі".
Ад сябе Някляеў, звяртаючыся да землякоў дзядзькі Рыгора, дадае: "Барадуліна не адпускалі са сталіцы.
Казалі: ён належыць усёй Беларусі і павінен быць пахаваны ў Мінску.
Але ягоная воля: "Я хачу быць у сваёй зямлі, побач са сваёй мамай." Сюды, у гэту крэўную родную зямлю ён і пакладзецца, побач з матуляй.
І я спадзяюся, што памяць пра яго вы і вашы нашчадкі пранясеце годна".

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0a/b/pokhorony_borodulina_16.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/04/a/pokhorony_borodulina_15.jpg
Жалобная працэсія едзе на могілкі, якія знаходзяцца прыкладна ў 2,5 км ад роднай хаты нябожчыка.

Отредактировано Ушачанка (2014-03-05 14:30:22)

0

3

Развітанне тут пачынаецца з набажэнства, якое праводзяць святары рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай канфесій.
Затым труну нясуць да магілы маці літаратара - Акуліны Андрэеўны Барадулінай. Яна памерла ў 1971 годзе.

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0c/a/pokhorony_borodulina_17.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0e/1/pokhorony_borodulina_18.jpg
Могілкі ва Ушачах дужа незвычайныя - старыя, пагорыстыя. Многія людзі стаяць на ўзвышшы, як у амфітэатры,
і таму добра бачаць жалобную цырымонію.

Адныя не хаваюць слёз, другія проста знаходзяцца ў нямым здранцвенні ад гора.
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/02/9/pokhorony_borodulina_19.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/07/c/pokhorony_borodulina_20.jpg
http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0c/6/pokhorony_borodulina_21.jpg
Калі труну апусцілі ў магілу і пачалі засыпаць яе зямлёй, людзі заспявалі гімн "Магутны Божа".
Пахаванне скончылася на пачатку восьмай вечара. Было ўжо цёмна. Але людзі не спяшаліся разыходзіцца.
Каля магілы народнага паэта ўключылі асвятленне - яго тут правялі адмыслова: на выпадак, калі развітанне зацягнецца.
Людзі ўсё неслі і неслі вянкі і кветкі. Іх было столькі, што яны ледзь на схавалі крыж над магілай паэта і помнік над месцам спачыну яго маці.
Ніхто не верыў. Не хацеў верыць. Не верыцца і зараз. Суцяшае адно - малітва. Дзядзька Рыгор адышоў туды, дзе няма ні болю, ні гора, ні смутку...
Вельмі трапнымі падаюцца словы апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з імшы развітання з паэтам:
"Веру, што беларусы, якія разам з іншымі святымі жывуць у ззянні Божага святла, выйдуць яму насустрач, каб падвесці яго да Бога.
І, быць можа, Бог прывітае яго ў сваім доме простымі словамі, якімі беларускае сэрца вітае гасцей: "Калі ласка, Рыгор".

http://img.tyt.by/620x620s/n/matveeva/0a/6/pokhorony_borodulina_22.jpg

0

4

Не делить Беларусь... (про похороны Барадулина)
http://s9.uploads.ru/t/3lyAa.jpg

"А я пришла, не могла не придти. Я учительница со стажем 30 лет. Столько всего. Учила беларскому языку и литературе.
Теперь бабушкой "работаю", уволили. Контракты так сделаны, что можно любого уволить. Вот со мной так поступили.
Говорят, ну разве нужна тут ваша "мова". Из 40 часов оставили 6. Дикость. Я как в интернете прочитала, что Он умер.
Заплакала. А потом искала, где же прощаться с ним будут. Вот с воскресенья сразу с вечера искала. Хорошо, что написали.Пришла."
Что произошло  вечером в воскресенья?  Умер Рыгор Барадулин.
Не важно вы "аматар літаратуры" или нет. Вы знаете эту фамилию. А если не знаете, то знаете его стихи. Фразы.
Мы используем их в обычной жизни. Одна только "трэба дома бываць часцей" давно стала фразой миллионов,
словно знали мы ее всю жизнь и досталась она нам от далеких предков. Но ее придумал Барадулин. Придумал и подарил нам.
Он подарил нам все, что дарил ему Бог.
Его отпевали в Красном костеле. Народного поэта. Проводить пришло несколько сотен людей. Мы возложили цветы, вышли на улицу.
И тут мой товарищ говорит: "Не по рангу".
И правда, какой же мелочной должна быть власть, чтобы не дать "почетный караул". Не рассказать об уходе великого поэта
на специальном "часе памяти" в школах и университетах. Не отпустить студентов и школьников в Минске попрощаться.
Услышав наш разговор к нам подходит женщина. Оказывается она была еще недавно учительницей, а теперь воспитывает внуков.
"Не знаю, как это оценить. Но в школах постоянно измеряют уровень знания, а надо измерять уровень воспитанности.
Потому что без этого знание бесполезно. Оно не может ничего создать, в и итоге только уничтожит.
Я вот постоянно думаю, как же измерить этот уровень воспитанности, как сделать это стержнем нашего образования."
Надо просто перестать делить Беларусь. Да, Беларусь не Украина, она не разделена так сильно на Западную и Восточную.
Беларусь разделена по-своему. Это разделение между теми, кто думает о стране и теми, кто думает только о своей "хате".
Разделение между теми, кто думает о будущем и теми, кому лень задуматься даже про сегодня.
Это разделение между мелочностью и широтой души.
Души, как была у Бородулина, которая вмещала всю Беларусь, в ней было место и для его матери Кулины Андреевны,
и для читательниц из Хотимска, Городка, Остравца. Место для всех. Для тех, кто его любил и для тех, кто делал все,
чтобы убрать его имя из школьной программы. Он жил под бело-красно-белым флагом,
но никогда не смог бы себе позволить порвать на клочки красно-зеленый.
Для меня это лучший пример беларуса, душа которого полна всей Беларусью и всеми беларусами.
И великими и простыми людьми. Именно люди прощались с дядькой Рыгором.
В тот день, мы побывали на еще одних похоронах, там прощалось и государство. Хоронили ровесника дядьки Рыгора,  Леонида Левина, автора мемориала "Хатынь".
Это тоже знаковый человек для Беларуси. Государство позаботилось: был почетный караул, оркестр, дорожка, венок от президента.
Контраст между похоронами двух достойнешых сыновей Беларуси невероятно остро обозначил "знак бяды" для нашей страны.
Нас делят. Искусственно. Режут по живому.
Я восхищаюсь Барадулином, уважаю талант и работы Левина. Уверен, что настоящая белорусская власть должа быть выше мелочных личностных оценок.
Вчера она должна была возлагать цветы, лично склонять голову и знамена перед обоими. Вот тогда это будет власть для всей Беларуси и для каждого беларуса.
Это и есть "уровень воспитанности", про который говорила мне учительница беларуского на похоронах великого поэта.
Уровень воспитанности всей Беларуси!

А.Дмитриев

Отредактировано Ушачанка (2014-03-05 15:20:56)

0

5

Nice Post

0


Вы здесь » Городище - прикольный городок! » Рыгор Iванавiч Барадулiн » Рыгор Iванавiч Барадулiн