Городище - прикольный городок!

Объявление

Мини чат!

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Городище - прикольный городок! » Ушаччина » Радзiма Васiля Быкава


Радзiма Васiля Быкава

Сообщений 1 страница 6 из 6

1

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/5268_b1252499430.jpg

д. Бычки
Родина Василя Быкова

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-02.jpg

Яўген Шатохін     

Новую хату Васіля Быкава відно здалёк, у зеляніне садоў, на асноведзі шэрых бычкоўскіх пабудоў яна, складзеная са сьвежарасьпілаваных бярвеньняў, выглядае як цацачная. Будучы музэй паўстаў на месцы старой хаты, разбуранай пры канцы красавіка. Яе лёс вырашыла адмысловая камісія, якая сабралася і вынесла вэрдыкт: аднаўленьню не падлягае. Мясцовыя людзі бачылі, як будаўнікі начапілі пятлю і грузавіком сьцягнулі долу комін — так у свой час бальшавікі сьцягвалі купалы з храмаў. Потым гэткім жа спосабам звалаклі страху. Хата, збудаваная ў 1933 годзе бацькам пісьменьніка, якая ацалела ў вайну, а цягам апошніх трыццаці гадоў пуставала, стала ўспамінам.

0

2

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-03.jpg

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-04.jpg

Напярэдадні юбілею Быкава музэй аўральнымі тэмпамі дабудоўваўся, прычым працавала чалавек дзесяць, а вакол з паважным выглядам дэфілявала вушацкае начальства, што прыехала на дзьвюх службовых “Волгах”. Усе, хто працаваў на аб’екце, упэўненыя, што рэканструяваць стары будынак было немагчыма. Гаворыць дырэктар будучага быкаўскага музэю Мікола Кірпіч:

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-05.jpg

(Кірпіч: ) “Паверце мне — нічога тут не зруйнавана. Тут час зруйнаваў усё тое, што было. Тут жа ўсё ляжала ў страшных руінах. Я, як музэйшчык, ваяваў за старую хату, думаў, нястрашна, што столь правалілася. Думаў — заменім пару вянцоў зьверху, і ўсё будзе нармальна, дабудуем. Але калі мы прыехалі й пабачылі, што ўсё тут згніло, усё зьеў шашаль, выйсьця не было — толькі будаваць хату нанава. Што і зрабілі, дзякуй Богу”.

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-06.jpg

0

3

(Скобла: ) “Наколькі суадпаведны новы будынак старому?”

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-07.jpg

Уладзімер Ткачэнка

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-08.jpg

(Кірпіч: ) “Тут усё зроблена адзін да аднаго, сантымэтар да сантымэтра — так, як і было. Нас крытыкавалі за невялічкі памер уваходных дзьвярэй. Паводле сучасных правілаў і мерак яны павінны быць ня менш за 2 мэтры 20 сантымэтраў. Мне казалі: вось вы сам высокі, як вы будзеце заходзіць? А я кажу: так, як Быкаў заходзіў, парогу кланяючыся”.

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-09.jpg

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-10.jpg

0

4

(Скобла: ) “А якія рэчы ў новым музэі будуць аўтэнтычныя?”

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-12.jpg

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-13.jpg

(Кірпіч: ) “Што засталося сапраўднае, быкаўскае… Заслонка для печы, ручкі ў дзьвярах, дзьве лавы, абраз застаўся — той, які вісеў у старой хаце. Ну і ўсё, напэўна”.

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-14.jpg

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5268/viusbycz02-15.jpg

0

5

За плотам на суседнім падворку звалена тое, што засталося ад хаты Быкава: бярвеньні, аконныя рамы, дзьверы. Нават пры павярхоўным аглядзе відно, што бярвеньні сапраўды трухлявыя. Але чаму пра іх захаванасьць нельга было парупіцца раней — ужо і трыццаць, і сорак гадоў Быкава чыталі ва ўсім сьвеце. Яшчэ паўвека таму над трухлявым дамком у грузінскім горадзе Горы быў узьведзены ахоўны шкляны купал. З таго часу рэстаўрацыйныя тэхналёгіі пэўна ж не стаялі на месцы, і пры жаданьні Дом Быкава можна было бы захаваць. Галоўным кансультантам будаўнікі запрасілі сястру пісьменьніка Валянціну Быкаву, у якой дазволу на руйнаваньне сямейнай спадчыны ніхто не пытаў.   (Быкава: ) “Не, пытацца яны не пыталі. Я па радыё пачула, што робіцца музэй. Ну а які й як, дык я да апошняга ня ведала”.   Новазбудаваным домам спадарыня Валянціна задаволеная:   (Быкава: ) “Ай, а чаму ж не? Гэткая хатка красівая. Я, як пабачыла першы раз, дык не пазнала — ай-яй-яй, як царкоўка, стаіць: беленькая, бёрнышкі гладзенькія”.  (Скобла: ) “А як бурылі старую хату, не шкада было?”   (Быкава: ) “Шкада, вядома ж, але я ведала, што пабудуюць новую”.  Ня ўсё, аднак, у новым будынку зроблена так, як было ў старым. Прыкладам, падлогу наслалі з дошак, а была яна цаглянай.   (Быкава: ) “Спэцыяльнай цэглай падлога была вымашчаная. Мама яе заўсёды к сьвяту мыла, бо ж нагамі затоптвалася. А памые — красьненькая падлога, красівая такая робіцца”.   Спадарыня Валянціна абураная той хлусьнёй, якую ўзводзілі на брата ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі:   (Быкава: ) “Апошнія гады хапала крытыкі. Памятаю, выступала нейкая Чайка па радыё: “Што ж Быкаў гаворыць, нібыта ў яго кепска з кватэрай, тэмпэратура нізкая, а я ж пазваніла суседцы Быкава, а ў яе больш як 20 градусаў зімою было”. Ну нашто ж было так хлусіць? Я ж сама ў яго кватэрцы была многа разоў, а яна ж халодненькая была… Перажывала я, а што ты зробіш… А я ж пра яго і ў газэтах чытала, і па радыё слухала. А ён як прыяжджаў, то называў мяне — мая палітыканка”.   Старую хату свайго сябра прыгадвае паэт Рыгор Барадулін:   (Барадулін: ) “Я яшчэ памятаю гэтую хату, калі ў ёй жылі, калі жыла Васілёва мама. Частаваўся ў ёй смачнымі вушацкімі прысмакамі. Разумееце — зараз усё новае, няма аўтэнтычнасьці. Хай бы яна была старая, трэба было нешта недзе паднавіць, і тады больш даставернасьці было б. А так усё сьвежае, белае робіць уражаньне нейкага лубка, трошкі нават Расеяй патыхае. Але самае цікавае, што новую хату ластаўкі прызналі. Яны спачатку вілі гняздо ў хаце, іх адтуль выгналі, потым у пуні — і адтуль прагналі. Тады яны ў вільчаку знадворку зьвілі. А там, дзе ластаўкі, там шчасьце. Так што доўга стаяць гэтай хаце”.   Будучы дом-музэй узводзіўся вельмі хуткімі тэмпамі. Дом, пуня і хлевушок зьявіліся на старым котлішчы літаральна за месяц. Брыгада зь дзесяці чалавек працавала штодня зранку да вечара. Прычым афіцыйны дазвол на будаўніцтва быў атрыманы толькі 31 траўня 2004 г., так што калі б будаўнікі строга трымаліся інструкцыяў, адкрыць дом да дня народзінаў народнага пісьменьніка адназначна не пасьпелі бы. Брыгадзір Віктар Фокін, з паходжаньня расеец, нэрвуецца: на яго думку, начальства ўсё роўна будзе незадаволенае. Ён доўга не адважваецца гаварыць у мікрафон, нарэшце прызнаецца, што трымае яго на гэтай аўральнай будоўлі:   (Фокін: ) “Вы ведаеце, я бы сёньня тут не стаяў і не зьбіраўся бы нешта рабіць. Мне цяжка, у мяне працоўны дзень цяпер да васьмі гадзінаў вечара, жонка лаецца, свае справы ўсе закінуў. Калі б гэта быў ня дом Быкава, я б даўно плюнуў і сышоў, калі шчыра казаць. Калі б не было такіх людзей, як Быкаў, дык і Беларусі не было б”.   Бычкі — невялікая вёсачка на два дзясяткі хатаў, палова зь якіх даўно пустуе. Адзінае месца, дзе віруе жыцьцё — быкаўскі падворак, там верашчаць электрапілы і стукаюць сякеры. Грамадку дзяцей я таксама пабачыў на падворку. Пяціклясьніца Насьця нарадзілася ў Бычках, яна ганарыцца тым, што бачыла жывога Васіля Быкава:  (Насьця: ) “Ну, гэта было гады тры назад, ён прыяжджаў зь сябрам Рыгорам Барадуліным на магілу свайго брата Міколы. Я падыходзіць пасаромелася, толькі здалёк бачыла”.  Напярэдадні 19 чэрвеня 2004 г. будаўніцтва дому-музэю не прыпынялася ні на хвіліну. Будаўнікоў не спыніў нават дождж, які нечакана сыпануў з наляцелай хмары. У доме пахла сьвежай драўнінай і дымам, нехта правяраў цягу ў новай печы. Пра Васіля Быкава нагадваў ягоны франтавы партрэт, які суседнічаў зь перанесеным са старой хаты абразом на покуці. Ад’яжджалі мы з зацішных Бычкоў заасфальтаванай высілкамі Быкава яшчэ за савецкім часам дарогай, якую ўвесь мясцовы люд называе Васілёвай.

Мiхась СКОБЛА, Бычкi
Радыё Свабода

0

6

http://www.radzima.org/images/pamatniki/5267/viusbycz01-01.jpg

На радзіме Васіля Быкава. Здымак 07.2006     Шаблыка

0


Вы здесь » Городище - прикольный городок! » Ушаччина » Радзiма Васiля Быкава